Андрэй Духоўнікаў “Віцебскія імпрэсіі”. /Берлін/Kulturforum Hellersdorf

  • 1504038_631183320271939_900178262_n
    Kulturforum Hellersdorf, Carola-Neher-Straße 1, 12619 Berlin Tel. 030 / 56 111 53 geöffnet: Mo, Mi-Fr 9.00 bis 16.30 Uhr, Di 9.00-18.00 Uhr
  • Андрэй Духоўнікаў “Віцебскія імпрэсіі”. /Берлін/ Duchovnikov: Witebsker Impressioneйй
    6 студзеня 2014 г. у культурным цэнтры раёна Хелерсдорф г. Берліна адбылося адкрыццё аўтарскай выстаўкі вядомага беларускага мастака, дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэя Духоўнікава “Віцебскія імпрэсіі”.
    Экспазіцыя, арганізаваная Пасольствам ва ўзаемадзеянні з грамадскім аб’яднаннем “Берлінскае культурнае кола”, уключае 40 графічных твораў.
    З прывітальным словам перад удзельнікамі вернісажу выступілі намесніца бургамістра акругі Марцан-Хелерсдорф Юліанэ Віт, член праўлення “Берлінскага культурнага кола” Луц Вундэр, прадстаўнік беларускай дыпмісіі. Мастацтвазнаўца Алена Беленькая азнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам мастака, правяла аналіз яго прац.
    Музычнае аздабленне мерапрыемства забяспечыў беларускі саксафаніст Андрэй Лакісаў, які стала пражывае ў г. Берліне.
    Адкрыццё выстаўкі наведалі прадстаўнікі адміністрацыі акругі Марцан-Хелерсдорф, гарадскіх устаноў культуры і грамадскіх арганізацый, творчай інтэлігенцыі.
    Прысутным былі прапанаваны інфармацыйныя матэрыялы пра г. Віцебск і турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь з акцэнтам на чэмпіянат свету па хакеі, маючы адбыцца ў 2014 годзе.
    Выстаўка, якая была анансавана ў мясцовым друку, працягнецца да 25 лютага 2014 г.